
Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт
Ад 28 ліпеня
г
Віцебск
Аб правядзенні конкурса
на стварэнне тэксту і
музыкі
гімна горада Віцебска
У мэтах стварэння гімна
г.Віцебска, як самастойнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, Віцебскі
гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзіць прыкладаемае Палажэнне аб конкурсе на
стварэнне тэксту і музыкі гімна горада Віцебска.
3. Аддзелу культуры Віцебскага гарадскога выканаўчага
камітэта (Шыянок Н.А.) правесці конкурс на стварэнне тэкста і музыкі гімна горада
Віцебска.
4. Аддзелу ідэалагічнай работы Віцебскага гарадскога
выканаўчага камітэта (Глуткін Д.Л.) размясціць
інфармацыю аб правядзенні конкурса на стварэнне тэкста і музыкі гімна горада
Віцебска ў друкаваных сродках масавай інфармацыі і на Інтэрнэт-сайце Віцебскага
гарадскога выканаўчага камітэта.
5. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Віцебскага гарадскога
выканаўчага камітэта Цярэнцьева У.У.
Выконваючы абавязкі старшыні У.С.Каташук
Выконваючы абавязкі кіраўніка спраў В.М.Пецюль
ЗАЦВЕРДЖАНА
Рашэнне Вiцебскага гарадскога
выканаўчага камітэта
“
ПАЛАЖЭННЕ
аб конкурсе
на стварэнне тэксту i музыкi гімна
горада Віцебска
1. Конкурс на стварэнне тэксту i
музыкi гімна горада Віцебска (далей - конкурс) праводзiцца ў мэтах дэмакратычнага
адбору мастацкiх твораў, якiя адпавядаюць статусу горада Віцебска, як
самастойнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Віцебскай вобласці, якая мае
сваю індывідуальнасць і гісторыка-культурную каштоўнасць.
2. Конкурс з’яўляецца адкрытым, у
iм могуць прыняць удзел як пэўныя асобы, так i творчыя калектывы. Творы
прадстаўляюцца на разгляд камiсii, пазначыныя дэвiзам. У канверце павiнен быць
тэкст на беларускай мове (не больш чатырох строф, адна з якіх прыпеў) i (або) ноты
гiмна ў двух друкаваных экзэмплярах; звесткi аб аўтары (аўтарах): iмя, iмя па
бацьку, адрас, тэлефон у асобным канверце, пазначаныя тым жа дэвiзам. Без
дэвiза маюць права быць прадстаўленымi толькі вядомыя творы.
Удзел у конкурсе адбываецца на
добраахвотных пачатках.
3. Тэкст на беларускай мове i
музыка гімна павiнны мець высокі мастацкі узровень, iнтанацыйна-меладычную
яснасць, патрыятычнасць, запамiнальнасць, урачыстасць і рытм шэсця, адлюстроўваць
індывідуальнасць і гісторыка-культурную адметнасць Віцебска ў кантэксце
развіцця Рэспублікі Беларусь.
4. Кожны з удзельнiкаў конкурсу мае
права прадставiць на разгляд камiсii адзiн твор (музыка або тэкст, музыка i
тэкст).
5. Творы прадстаўляюцца да 30
верасня
Творы, прадстаўленыя пасля
прызначанага тэрміну, да удзелу ў конкурсе не дапускаюцца. Дата прадстаўлення
матэрыялаў, якія дасылаюцца па пошце, вызначаецца па паштоваму штэмпелю.
6. Варыянты гiмна разглядае
камiсiя па правядзенню конкурсу на стварэнне тэксту i музыкi гімна горада
Віцебска (далей – камiсiя). Склад камісіі прызначаецца распараджэннем старшыні
Віцебскага гарадского выканаўчага камітэта.
7. Месца, час і формы правядзення
пасяджэнняў вызначаецца старшынёй камісіі. Удзел у рабоце маюць права прымаць
выключна члены камісіі. Пасяджэнне камісіі лічыцца правамочным, калі на ім
прысутнічаюць не менш 2/3 колькасці яе членаў.
Удзельнікі конкурса не маюць
права з’яўляцца членамі камісіі.
8. Камiсiя па вынiках
абмеркаванняў і на падставе большасцi галасоў выносiць рашэнне тайным
галасаваннем. Камiсiя вызначае адзін лепшы твор адпаведна тэксту i музыкі. Калi
ў прадстаўленым творы аднаго аўтара (аўтараў) тэкст або музыка будуць прызнаны
лепшымi, камiсiя мае права вылучыць яго асобна.
9. Тэрмiн падвядзення вынiкаў
конкурсу – да 29 кастрычніка 2010г.
10. У выпадку адсутнасці
пераможца(аў) лепшага твора адпаведна тэксту i музыкі распараджэннем старшыні
Віцебскага гарадского выканаўчага камітэта аб’яўляецца другі тур конкурса, калi
лепшым прызнаецца тэкст або музыка прымаецца адпаведнае распараджэнне.
11. Аддзел культуры Віцебскага гарадского
выканаўчага камітэта на падставе пратакола пасяджэння каміссіі рыхтуе праект
рашэння Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў аб зацвярджэнні тэксту i музыкi гімна
горада Віцебска.